Гістарычныя навіны

Прапануем вашай увазе апошніе навіны на тэму гісторыі нашай роднай зямлі. Тут вы знойдзеце звесткі пра сучасные падзеі, якіе датычацца гастарычнай спадчыны Беларусі. Мы пастараліся таксама не абысці ўвагай і культурныя зьявы, такія як выставы і імпрэзы. Усе навіны аб культурным і гістарычным жыцці нашай радзімы чытайце тут.

Снежань 2008

  • Ці патрапіць гарадзенская Каложа у спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА?
    26.12.2008 - 20:27
    Гарадзенскія ўлады прапануюць уключыць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА Каложскую царкву і царкву-крэпасьць у вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна. Бліжэйшым часам беларускія адмыслоўцы збіраюцца падрыхтаваць адпаведныя дакуманты
  • Нямецкі кулямёт часоў Другой сусветнай вайны зноўдзены ў Слонімскім раёне
    26.12.2008 - 20:19
    У вёсцы Сянькоўшчына Слонімскага раёна падчас пракладкі водаправода быў знойдзены авіяцыйны кулямёт з нямецкага ваеннага самалёта
  • Помнік да 1000 годдзя Брэста
    22.12.2008 - 14:44
    Падчас абмеркавання прадстаўнікі праваслаўнага духавенства выказаліся супраць увекавечання Ягайлы. На іх думку, перыяд ягонага кіравання (канец XIV — пачатак XV стагоддзя) адзначаны прыгнётам праваслаўных
  • Адрамантавалі музей гісторыі Берасця
    18.12.2008 - 14:28
    Упершыню на гэтым тыдні пасля рамонту адчыніў свае дзверы Музей гісторыі горада Берасця. За некалькі месяцаў адбылася замена вокнаў і дзвярэй, афарбоўка сценаў будынка
  • Нацбанк выпускае памятныя манеты «Давыд Гарадзенскі»
    18.12.2008 - 14:18
    Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. На бакавой паверхні манет надпіс: УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ
  • У Брэсце знайшлі пацверджанні нямецкай прысутнасці ў горадзе ў другой палове XIX ст.
    18.12.2008 - 13:59
    Падчас рамонту ў Брэсце знайшлі "нямецкі" след. На рэйцы над проймай у жылым доме старой забудовы расчыталі заводзкае кляймо “OSNABRUCK 1886 IV“. Вуліца Савецкая (былая Паліцэйская) была забудаваная менавіта напрыканцы ХІХ ст
  • 3,5 млрд рублёў патрэбна на "рэстаўрацыю" Нясвіжскага замка
    18.12.2008 - 13:48
    На музеефікацыю Нясвіжскага замка ў 2009-2011 гадах спатрэбіцца 3,5 млрд рублёў.Такую лічбу назваў дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Валеры Сталярчук
  • Музей гісторыі горада адкрыўся ў Брэсце
    18.12.2008 - 12:58
    У пастаяннай экспазіцыі музея прадстаўлена каля 800 экспанатаў, якія распавядаюць аб гісторыі горада, пачынаючы з яго заснавання ў 1019 годзе і да 1939 года. Гэта дакументы, зброя, макеты, карты і планы горада, паштоўкі і фатаграфіі з яго відамі, прадметы побыту
  • Палац Валовічаў ня хочуць набываць
    17.12.2008 - 17:05
    Аўкцыён па продажы палацава-паркавага комплексу ў Свяцку Гродзенскага раёну, які знаходзіцца ў спісе помнікаў рэспубліканскага значэння, 9 снежня не адбыўся, бо не было пададзена заявак на ўдзел
  • Карта Вялiкага Княства Лiтоўскага ХVII перададзена Нацыянальнаму музею гiсторыi i культуры Беларусi
    16.12.2008 - 22:04
    Iнiцыятарам i фундатарам карты з’яўляецца адзiн з найбагацейшых магнатаў Вялiкага Княства Лiтоўскага — Мiкалай Крыштоф Радзiвiл Сiротка. Па яго задуме i на яго грошы ў канцы ХVI — пачатку ХVII стагоддзя ў Нясвiжы распачалася праца па зборы матэрыялаў, а потым, у амстэрдамскай друкарнi, была надрукавана i сама карта
  • Новыя археалагічныя знаходкі ў Полацку
    16.12.2008 - 21:45
    Археолагі зноў знаходзяць падцверджанні больш ранняй даты заснавання Полацка. З 8 тысяч знойдзеных у гэтым археалагічным сезоне артэфактаў амаль 200 датуюцца канцом VIII стагоддзя
  • Рэстаўруюць сядзібу Нямцэвічаў
    16.12.2008 - 14:08
    Адзіная захаваўшаяся ў асяроддзі Берасця сядзіба XVIII стагоддзя ў пачатку XX стала цэнтрам міравой геапалітыкі
  • Радзівілаўская карта ВКЛ XVII ст. будзе прэзентавана ў Мінску
    12.12.2008 - 23:08
    Прэзентацыя ўнікальнай Радзівілаўскай карты першай паловы XVII стагоддзя адбудзецца сёння ў Мінску. Яна з'яўляецца адной з версій вядомай карты Вялікага княства Літоўскага, так званай Радзівілаўкі
  • Выстава прысвечаная Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу праходзіць у Мінску
    12.12.2008 - 00:06
    Начальнік упраўлення мастацтва Мінкульта Міхаіл Саковіч паведаміў, што выстава не завяршае серыю мерапрыемстваў, прысвечаных 200-годдзю "вялікага беларуса", бо запланавана правядзенне конкурсу на ўзвядзенне ў Мінску помніка Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу
  • Гарадзенская Каложа пад пагрозай
    10.12.2008 - 21:37
    Праваслаўная царква жадае перарабіць праект рэстаўрацыі Каложскай царквы ў Гародні пад 12-ае стагоддзе. Святары настойваюць на тым, каб праект рэстаўрацыі быў разгледжаны Сінодам Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы
  • Творы з карціннай галерэі Радзівілаў можна пабачыць у Менску
    10.12.2008 - 21:26
    Паводле слоў доктара філалагічных навук Адама Мальдзіса, музей ўсклаў на сябе нялёгкую ношу Нясвіжа, бо гэтая выстава мелася адбыцца там, дзе стваралася карцінная галерэя Радзівілаў, якія ў XVI—ХVIII стагоддзях "з'яўляліся некаранаванымі каралямі Беларусі"
  • Музей Васіля Быкава адкрылі на Ўкраіне
    10.12.2008 - 21:14
    Кіраваградская Севярынка вядомая ў беларускай гісторыі і культуры праз імя Васіля Быкава – франтавіка і творцу. Там пісьменнік нарадзіўся ў другі раз, адтуль пайшла на радзіму ў бацькоўскую хату “пахаронка”, а на абеліску Славы над брацкаю магілай у Вялікай Севярынцы сярод 150 загіблых воінаў было і ягонае прозвішча
  • Конны помнік Міндоўгу ўсталююць у Наваградку
    10.12.2008 - 21:03
    У 2009 годзе будзе адзначацца 1000-годзьдзе першага ўзгадваньня Літвы ў летапісах і 965-годзьдзе Наваградку — першай сталіцы ВКЛ. Над праектам коннай статуі працуе менскі скульптар Генадзь Буралкін
  • «Гістарычны партрэт Беларусі XVI–XIX стагодзьдзяў» - выстава з такой назвай неўзабаве адкрыецца ў Менску
    10.12.2008 - 20:53
    8 сьнежня ў новым корпусе Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыцьцё экспазыцыі «Гістарычны партрэт Беларусі XVI–XIX стагодзьдзяў», у якой будуць прадстаўленыя 47 партрэтаў з збору музэя
  • Амаль 5000 аб'ектаў налічвае спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі
    09.12.2008 - 13:36
    У спіс уваходзяць матэрыяльныя нерухомыя аб'екты (іх 4 тыс. 660), нематэрыяльныя, кшталту гербаў, фальклорных традыцыяў (іх 54), а таксама рухомыя каштоўнасці —прадметы антыкварыяту, скарбы, кнігі, абразы, карціны (71)
  • Знялі новы фільм пра Слуцкі збройны чын
    08.12.2008 - 15:38
    Сёньня ўвечары ў сядзібе БНФ адбылася прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільму “Слуцкі збройны чын”. Яго зьняў рэжысэр Сяргей Ісакаў па сцэнары Уладзімера Халіпа. Навуковым кансультантам фільму быў гісторык Уладзімер Ляхоўскі — аўтар кнігі “Слуцкі збройны чын у дакумэнтах і матэрыялах”
  • Старажытнае капішча знойдзена пад Шкловам
    06.12.2008 - 08:54
    Краязнаўца Міхаіл Кучарэнка, які знайшоў капішча, кажа, што самае каштоўнае - гэта алтарны камень і тры боствы. Акрамя гэтага, месца выкарыстоўвалася як абсерваторыя, адкуль можна вызначаць дні сонцастаяння і раўнадзенства, праводзіць іншыя астранамічныя назіранні
  • Выстава рэканструкцыі гістарычнага і народнага касцюма адкрылася ў віцебскім Літаратурным музеі
    05.12.2008 - 13:20
    Касцюмы, зробленыя з сучасных матэрыялаў, паказаны на экспазіцыі ў двух варыянтах: у поўны рост чалавека і на ляльках. Тут можна ўбачыць жаночы касцюм Полацкага княства XI-XII стагоддзяў, а таксама шляхецкае адзенне розных эпох – барока, Рэнесанса, эпохі готыкі. Ёсць і народныя касцюмы
  • Музей нацыянальных культур хутка адкрыецца ў Іўі
    03.12.2008 - 22:32
    Музей нацыянальных культур стане першым музеем такой скіраванасці не толькі ў Іўі (пра гісторыю гэтага краю раней маглі расказаць толькі краязнаўчыя музеі мястэчак раёна, а таксама гурткі ў сельскіх школах), але і ў рэспубліцы
  • Экспазіцыя, прысвечаная Вялікаму княству Літоўскаму, зьявіцца ў Маладзечне
    03.12.2008 - 14:27
    Новая гістарычная экспазіцыя будзе створаная ў 2009 годзе ў абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне. Яна распавядзе пра гістарычныя падзеі на Міншчыне часоў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама ў складзе Расійскай імперыі
  • Зямля з магілы Кастуся Каліноўскага перапахавана ў Беларусі
    02.12.2008 - 11:18
    29 лістапада 2008 году ў вёсцы Плябань Менскай вобласьці адбылося перапахаваньне зямлі з брацкай магілы 15 паўстанцаў 1863 году ў Вільні, сярод якіх быў Кастусь Каліноўскі
  • Украіна аднаўляе сваю гістарычную памяць
    01.12.2008 - 23:16
    Украіна аднаўляе сваю гістарычную памяць і вяртае імёны ўкраінцаў, якія заплацілі жыццём за незалежнасць украінскай дзяржавы, а не спрабуе ўшанаваць памяць паслугачоў нацыстаў, гаворыцца ў каментары Міністэрства замежных спраў Украіны