Віншуем са святамі

Паважаные наведвальнікі!

Верагодна, у кожнага з вас у хаце ёсць убраная ялінка. Нават самая маленькая, на ўскрайку стала, але як жа без яе? Тым больш, што яна, па меркаванні нашых продкаў, існуе не толькі дзеля ўпрыгожвання інтэр'еру, але і мае магічны сэнс. У даўніну дрэвы ўпрыгожвалі не толькі на новы год, але і на ўсе істотные святы. Гэткім чынам людзі прыносілі ахвяру багам і адначасова накіроўвалі да іх свае просьбы ды пажаданні. Так, садавіна ды гародніна, ды іншая ежа - на добры ўраджай, выявы птушак, жывел, рыбін - дзеля поспеху ў паляванні ці жывёлагадоўлі. У справу ішлі стужкі, кветкі, самаробные цацкі ды лялькі з саломы і іншых прыродных матэрыялаў. Ахвяры, якіе не змяшчаліся на дрэве - пакідалі пад ім, нібы на капішчы. А пасля адпраўлення ўсіх абрадаў, людзі, не будзь дурні, вярталіся да святочнага дрэва і з асалодай елі, пілі і забіралі ў якасці амулетаў ды абярэгаў тое, што яшчэ нядаўна было ахвярай. Гэтые рэчы, гэтая ежа надзяляліся вялікай магічнай сілай, прыносілі шчасце, дабрабыт, здароўе, поспех у справах. Нібыта багі ўжо дакрануліся да іх, глянулі на старанні людцкіе, ацанілі прыгажоць і асвяцілі ўбранства.

Мы жадаем вам, каб кожны кавалачак з вашага навагодняга стала пад упрыгожанай ялінкай прынес вам у наступным годзе поспех, надаў сілы, здароўя, адзяліў каханнем. Каб кожны падарунак, нават самы просты, стаў чароўнай і незвычайнай рэччу, якая прынясе ў ваша жыцце толькі шчасце, натхненне, і добры настрой.

Віншуем вас з новым годам і калядамі!

Дата публікацыі: 02.01.2008

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
7 студзеня 1897Нарадзіўся Язэп Адамовіч

Беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр (1924–1927)…

8 студзеня 1919Абвяшчэнне Менска сталіцай БССР

Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць