У траўні па-ангельску выйдзе кніга Алеся Белага «Беларуская кухня»

Пра гэта паведамляе міжнародная бібліятэчная рассылка hippocrenebooks.com

"Беларусь мае надзвычай багатыя і ўнікальныя кулінарныя традыцыі. Беларускі гісторык Аляксандар Белы выдатна рэканструюе традыцыйныя рэцэпты -- як сялянскія, так і арыстакратачныя, апісвае традыцыі нацыянальнай кулінарыі, што амаль зьніклі падчас складанага мінулага стагодзьдзя".

Гэтая кніга - выдатнае дасьледаваньне па беларускай гісторыі і ежы, што зьведала габрэйскі ўплыў, - зазначаецца ў анатацыі да кнігі.

Кніга ўключае разьдзелы пра закускі, супы, клёцкі, асноўныя стравы, дэсэрты, напоі, такія традыцыйныя беларускія стравы як боршч і халаднік, гусь, фаршыраваная кашай і грыбамі, панцакі і калдуны, алькагольны напоі ды інш.

Прыводзіцца таксама 190 простых у гатаваньні рэцэптаў, а таксама калядныя і велікодныя стравы.

Як вядома, Алесь Белы вядзе ў "НН" рубрыку "Наша страва" і рыхтуе кнігу на яе аснове, што мае выйсьці па-беларуску ў красавіку.

Крыніца: "Наша Ніва"
http://nn.by/index.php?c=ar&i=14204

Дата публікацыі: 09.01.2008

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
7 студзеня 1897Нарадзіўся Язэп Адамовіч

Беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр (1924–1927)…

8 студзеня 1919Абвяшчэнне Менска сталіцай БССР

Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць