Плануецца рэканструкцыя менскага замчышча
У рамках добраўпарадкаваньня сталічнага праспэкту Машэрава (цяперашні Пераможцаў), якое будзе праводзіцца ў найбліжэйшыя гады, мяркуецца ажыцьцявіць цікавы праект па рэканструкцыі менскага замчышча.
Яго адметная рыса - будаўніцтва падземнага музэю гісторыі й археалёгіі гораду й разьмяшчэньне на ягонай базе гісторыка-архіўнага цэнтру. Гэты комплекс будзе займацца музэйнай і культурна-адукацыйнай дзейнасьцю.
Часткова музэй разьмесьціцца і на паверхні, дзе плянуецца пабудаваць прагулачныя тэрасы, якія адначасова будуць адкрытымі экспазыцыйнымі пляцоўкамі. Ролю асноўных кампазыцыйных дэталяў тут сыграюць праход да падножжа ўчастка гістарычнага валу й узноўленая драўляная брама, якая адкрывае шлях да дзядзінца - цэнтральнай умацаванай часткі старажытнага гораду.
У плянах праекту таксама пазначана вывядзеньне на паверхню адцінка ракі Нямігі, якая цяпер схаваная ў падземны калектар.
Жыве Беларусь
Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)