Гістарычныя навіны

Беларускія скарбы пад адной вокладкай

01.02.2008

Прэзентацыя фотаальбома журналістаў Белтэлерадыёкампаніі Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча "Cпадчына Беларусі. Скарбы" прайшла 31 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі.

У альбоме апублікаваны фотаздымкі больш чым 400 каштоўных вырабаў з золата і серабра - манеты, аправы кніг, іконы, царкоўныя рэчы і іншыя прадметы, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі. Як зазначыў А.Аляксееў, на фотаздымках таксама адлюстравана разнастайнасць апрацоўкі мастацкага металу ў краіне: тэхніка чаканкі, чарнення, размаляванай эмалі.

Выявы каштоўных прадметаў размешчаны ў храналагічным парадку. Самыя старажытныя экспанаты былі знойдзены пры археалагічных раскопках, яны датуюцца VII-X стагоддзямі. Гэта ў асноўным манеты і вазы. Найбольш сучасныя вырабы - адноўлены крыж і рака Ефрасінні Полацкай.

Усе прадстаўленыя ў выданні прадметы знаходзяцца ў музейных фондах краіны, а таксама ў праваслаўных і каталіцкіх прыходах.

"Такі каталог створаны ўпершыню, а значыць, нацыянальны набытак захаваны", - зазначыла вядучы рэдактар выдання Ганна Касцялецкая.

Крыніца: "Наша Ніва"
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=14757

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!

«Папярэдняя |  Усе за дзень  | Наступная»
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.