Польшча дапаможа адбудаваць фальварак Напалеона Орды

Польскі бок гатовы аказаць навуковую падтрымку ў аднаўленні былога радавога фальварка вядомага мастака Напалеона Орды ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці . Адпаведная дамоўленасць дасягнута на сустрэчы пасла Беларусі ў Польшчы Паўла Латушкі з намеснікам міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Томашам Мэртам.

Бакі абмеркавалі таксама перспектывы аднаўлення работы Беларуска‑польскай кансультацыйнай камісіі па справах гісторыка‑культурнай спадчыны, супрацоўніцтва ў рэстаўрацыі Нясвіжскага замка Радзівілаў, а таксама святкаванне ў Беларусі і Польшчы 210‑годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні сумеснай дзейнасці па ўнясенню Аўгустоўскага канала ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Акрамя таго, на сустрэчы закраналася пытанне аб узвядзенні ў Варшаве помніка класікам белару скай літаратуры Янку Купалу і Якубу Коласу.

"Наша Ніва"
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=14816

Дата публікацыі: 05.02.2008

Прапануем да дадзенага матэрыялу...


«Папярэдняя |  Усе за дзень  | Наступная»

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
6 студзеня 1892Нарадзіўся Адам Станкевіч

Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст…

6 студзеня 1582Заключаны Ям-Запольскі мір

Мір, якім скончана Лівонская вайна…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць