Мазырцы змагаюцца за свой мадэрн

Грамадскасць Мазыра (Гомельская вобласць) дабіваецца надання статусу гісторыка‑культурнай каштоўнасці адзінаму, які добра захаваўся ў горадзе, будынку у стылі мадэрн - двухпавярховаму цаглянаму жылому дому №28 па вуліцы Ленінскай. Аб гэтым паведаміў БелаПАН старшыня пярвічнай Мазырскай гарадской суполкі грамадскага аб’яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства помнікаў гісторыі і культуры" Павел Наздра.

Паводле яго слоў, гэты будынак пачатку XX стагоддзя мае як мастацкую, так і гістарычную каштоўнаць, бо перажыў дзве сусветныя вайны і захаваўся да нашых дзён; ён упрыгожвае гістарычную частку горада сваім непаўторным выглядам . Як паведаміў П.Наздра, з будынка выселены жыхары, і ходзяць чуткі, што гэты помнік архітэктуры гарадскія ўлады збіраюцца знесці.

Паводле слоў П.Наздры, нядаўна з Міністэрства культуры, куды, акрамя Мазырскага райвыканкама, ён звяртаўся з просьбай аб наданні будынку статусу гісторыка‑культурнай каштоўнасці, атрыманы адказ. Намеснік міністра Уладзімір Грыдзюшка паведаміў, што з улікам інфармацыі Мазырскага райвыканкама згаданае пытанне ва ўстаноўленым законам парадку будзе вынесена на разгляд Беларускай рэспубліканскай навукова‑матадычнай рады па пытаннях гісторыка‑культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

Як паведамляе П.Наздра, грамадскасць будзе дабівацца захавання гэтага будынка нягледзячы на пазіцыю ўлады, для "якой прасцей знесці гэты помнік архітэктуры, чым яго захаваць, бо, на думку чыноўнікаў, рэстаўрацыя будынка будзе вельмі дорага каштаваць".

Крыніца: "Наша Ніва"

Дата публікацыі: 18.02.2008

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
6 студзеня 1892Нарадзіўся Адам Станкевіч

Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст…

6 студзеня 1582Заключаны Ям-Запольскі мір

Мір, якім скончана Лівонская вайна…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць