«Рыцары Вялікага Княства» ў Менску
У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі 19 лютага адкрылася выстава "Рыцары Вялікага Княства". Гэта сумесны праект музея, ваенна‑гістарычнага клуба "Княжы Гуф" і Рэспубліканскага маладзёжнага гістарычнага аб’яднання "Рыцары Вялікага княства".
У экспазіцыю ўвайшлі латныя комплексы, даспехі, халодная і агнястрэльная зброя, а таксама адзенне, прадметы побыту продкаў беларусаў. Як паведаміў на адкрыцці кіраўнік клуба "Княжы Гуф" Фёдар Міхееў, усе гэтыя атрыбуты часоў Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) адноўлены ўмельцамі клуба. Пры рэканструкцыі аўтары абапіраліся на гістарычныя матэрыялы, маляўнічыя палотны, гравюры, летапісы.
Паводле слоў сп. Міхеева, у Беларусі не рыхтуюць спецыялістаў па рэканструкцыі даспехаў або зброі, таму майстры праходзяць абучэнне на базе клуба. Асноўная мэта арганізацыі, якая сёлета адзначыць сваё дзесяцігоддзе, - "выхаванне патрыятызму, пачуцця нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскага абавязку". За час існавання клуба на яго базе адноўлена 16 латных рыцарскіх комплексаў, адзенне, зброя і прадметы побыту часоў ВКЛ.
Рэканструяваныя ўмельцамі клуба рэчы выстаўляліся ў экспазіцыях Нацыянальнага музея гісторыі і культуры, музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук, Мірскім замку, музеях Ліды і Заслаўя.
Клуб браў удзел у рыцарскіх фестывалях Беларусі, Расіі, Польшчы, Чэхіі і іншых краін. Члены клуба былі задзейнічаны ў айчынных і расійскіх кінапраектах: "Анастасія Слуцкая", "Начны дазор", "Дзённы дазор", "1612. Хронікі смутнага часу" і інш. Апрача таго, на базе клуба праводзяцца семінары па гісторыі касцюма і геральдыцы ВКЛ.
У склад аб’яданння "Рыцары Вялікага Княства", апрача клуба "Княжы Гуф", уваходзяць каля 15 гістарычных клубаў з розных клубаў Беларусі.
Выстава "Рыцары Вялікага Княства" будзе працаваць да 23 сакавіка.
Прапануем да дадзенага матэрыялу...
- Ю. Бохан - Cтруктура войска Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове ХІV–ХV ст. | Гісторыяграфія
- Ю. Усціновіч - Фарміраванне і арганізацыя наёмных войск ВКЛ з 2-й паловы XVI ст. да Рэформ Стэфана Баторыя | Гісторыяграфія
«Папярэдняя | Усе за дзень | Наступная»
Жыве Беларусь
Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)