Куцеінскі манастыр чакае рэстаўрацыя

Сьвята‑Багаяўленскі Куцеінскі мужчынскі манастыр у горадзе Оршы Віцебскай вобласьці плянуецца ўзнавіць і адрэстаўраваць.

Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намесьніца начальніка аддзелу навукова‑праектных работ і рэстаўрацыйнай вытворчасьці ўпраўленьня па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Вольга Міхайлава, Беларуская рэспубліканская навукова‑практычная рада ў пытаньнях гісторыка‑культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры рэкамэндавала Віцебскаму аблвыканкаму вызначыць замоўцу на выкананьне работ па праектаваньні, рэстаўрацыі, рэканструкцыі, узнаўленьні й прыстасаваньні гісторыка‑культурнай каштоўнасьці "Куцеінскі манастыр" і ўнесьці прапанову па фінансаваньні работ з долевым удзелам мясцовага бюджэту.

Генэральнаму праектавальніку сумесна з замоўцам, Віцебскай япархіяй, Куценіскім манастыром прапанавана распрацаваць рэстаўрацыйнае заданьне на выкананьне праектна‑каштарыснай дакумэнтацыі, выпрацаваць прапановы па тэрмінах, аб’ёмах і этапах работ на тэрыторыі Куцеінскага манастыра. Завершыць навукова‑праектную дакумэнтацыю работ першага этапу прадугледжана сёлета да 10 траўня.

На разгляд Беларускай рэспубліканскай навукова‑мэтадычнай рады будуць пададзеныя прапановы па этапах выкананьня работ і па аб’ёме іх фінансаваньня. Мяркуецца, што першы этап фінансаваньня работ па Куцінскім манастыры пачнецца ў 2009 годзе.

Крыніца: "Наша Ніва"
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=15217

Дата публікацыі: 21.02.2008

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
6 студзеня 1892Нарадзіўся Адам Станкевіч

Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст…

6 студзеня 1582Заключаны Ям-Запольскі мір

Мір, якім скончана Лівонская вайна…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць