Гістарычныя навіны

Мазырчукі адстаялі свой мадэрн

08.04.2008

Намаганьнямі мазырцаў нададзены статус нерухомай матэрыяльнай гісторыка‑культурнай каштоўнасьці будынку ў стылі мадэрн - двухпавярховаму цаглянаму жылому дому №28 па вуліцы Ленінскай.

Просьба аб наданьні будынку статусу гісторыка‑культурнай каштоўнасьці была даслана ў Мазырскі райвыканкам і Міністэрства культуры. Днямі быў атрыманы адказ зь Міністэрсва культуры, падпісаны намесьнікам міністра Ўладзімерам Грыдзюшкам. У адказе паведамляецца, што было прынятае рашэньне аб наданьні будынку статусу помніка архітэктуры трэцяй катэгорыі.

Прапанову яшчэ мае зацьвердзіць Савет Міністраў.

Ініцыятыва аховы будынку належыць першаснай суполцы Грамадзкага аб’яднаньня "Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры", старшынём якой зьяўляецца Павал Наздра.

Крыніца: "Наша Ніва"

Гл. таксама: Мазырцы змагаюцца за свой мадэрн

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!

«Папярэдняя |  Усе за дзень  | Наступная»
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.