Гістарычныя навіны

Пад Мілавідамі ўшанавалі памяць касінераў

20.05.2008

Кастусь КаліноўскіПамяць касінераў Кастуся Каліноўскага ўшанавалі прадстаўнікі шэрагу дэмакратычных грамадзкіх арганізацый Баранавічаў. Амаль 40 чалавек сабраліся ў нядзелю каля помніка паўстанцам каля Мілавідаў . Менавіта там у 1863 годзе адбыўся буйны бой паміж касінерамі і расейскімі войскамі.

У гонар і памяць тых, хто загінуў у час бітвы, гучалі малітва і вершы. Пра нашу гісторыю гаварылі прамоўцы, над галовамі прысутных луналі бел-чырвона-белыя сьцягі. Гарэлі сьвечкі, ускладаліся да помніка кветкі.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў ушанаваньню касінераў Каліноўскага каля Мілавідаў не перашкаджалі.

Крыніца: "Наша Ніва"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.