Гістарычныя навіны

Археалагічныя знаходкі ў Глыбокім

23.05.2008

Падчас земляных работ у цэнтры Глыбокага на трохмэтровай глыбіні была знойдзена расколатая кафля XVII стагодзьдзя з выявай гербу кармэлітаў - адзіная знаходка гербавай кафлі ў Глыбокім за апошнія гады.

Земляныя работы ў самым цэнтры Глыбокага прынесьлі вельмі каштоўную і ўнікальную знаходку. На трохмэтровай глыбіні была знойдзена расколатая кафля XVII стагодзьдзя з выявай гербу кармэлітаў. Варта адзначыць, што пакуль гэта адзіная знаходка гербавай кафлі ў Глыбокім за апошнія гады.

Тое, што культурны слой пад цэнтральнай плошчай Глыбокага ўяўляе археалягічную і гістарычную каштоўнасьць спрабуюць даказаць мясцовыя аматары даўніны. Прапанова ўзяць пад ахову гэтую частку зямлі дзеля дасьледваньня археолягамі была занатаваная ў калектыўным звароце ў раённы выканаўчы камітэт і Савет дэпутатаў. У адказе чыноўнікі заявілі, што пра наяўнасьць культурнага пласту няма дакумэнтальных пацьверджаньняў.

Цяпер у цэнтры распачаліся земляныя работы. На зрэзе добра бачна, што засталіся некранутыя кавалкі культурнага слою, якія утрымліваць носьбіты матэрыяльнай культуры XII - XIX стагодзьдзяў. Уласнымі намаганьнямі неабыякавыя глыбачане выратоўваць з‑пад каўша экскаватара тое, што можна страціць назаўсёды.

Крыніца: "Наша Ніва"

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!

«Папярэдняя |  Усе за дзень  | Наступная»
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.