Гістарычныя навіны

У Гародні адбудзецца лекцыя прысвечаная сімвалам беларускага нацыянальнага руху

02.06.2008

У межах кампаніі “Год Беларускай дзяржаўнасці-2008” гродзенскі рух “За Свабоду” працягвае цыкл публічных лекцыі, прысвечаных падзеям гістарычнага шляху беларусаў да незалежнасці.

Якія сцягі ўздымалі над сабой нашы продкі, што для іх азначала дата 25 сакавіка, якія песні спявалі грамадой, каго лічылі героямі? Адказы на ўсе гэтыя пытанні арганізатары абяцаюць даць у аўторак 3 чэрвеня а 18.30.

Гісторык Андрэй Вашкевіч пазнаёміць наведвальнікаў лекцыі з вынікамі ўласнага даследвання: “Сцяг, 25 сакавіка, песня, герой, паэт – сімвалы беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя”. Аўтар падрыхтаваў багаты мультымедыйны матэрыял.

Цыкл публічных лекцый, прысвечаных падзеям гістарычнага шляху беларусаў да незалежнасці распачаўся ў Гродне ў лютым бягучага году. Іх аўтарамі з’яўляюцца вядомыя ў горадзе і Беларусі аўтары: гісторыкі, публіцысты, філосафы, пісьменнікі, журналісты, паведамляе прэс-служба гродзенскага руху “За Свабоду”.

Пачатак публічнай лекцыі Андрэя Вашкевіча: 3 чэрвеня, 18.30 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а-44. Уваход вольны.

Крыніца: "Радыё Рацыя"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.