Гістарычныя навіны

Плануецца рэстаўрацыя Каложы

05.06.2008

Згодна праекту царкву будуць рэстаўраваць паводле архіўных дакумэнтаў, што захаваліся да 1853 году. Гісторыкі і краязнаўцы выказваюць трывогу з нагоды будучых працаў па аднаўленьні храму.

Аўтар праекту, архітэктар "Гроднаграмадзянпраекту" Ніна Емяльянава распавяла пра падрабязнасьці будучай рэстаўрацыі аўтару сайта Bulletinonline.org. Згодна з праектам царкву будуць рэстаўраваць паводле архіўных дакумэнтаў, што захаваліся да 1853 году. Драўляную сьцяну выкладуць цэглай, дах накрыюць меднай бляхай. Рэстаўрацыйныя працы будуць выкананыя і ў сярэдзіне царквы: тынкоўку прыбяруць, а падлогу выкладуць рознакаляровай керамічнай пліткай. Пакуль застаецца адкрытым пытаньне пабудовы побач з Каложай дадатковых прыбудоў.

Мяркуецца, што рэстаўрацыя ўнікальнага гарадзенскага храму зойме каля 18 месяцаў. Аднак, перш чым пачынаць працы, неабходна ў чарговы правесьці грунтоўныя археалягічныя дасьледваньні. Такога меркаваньня прытрымліваецца і гісторык архітэктуры Ігар Трусаў. Паводле яго інфармацыі, існуе рэальная пагроза апаўзаньня ўчастка берага, на якім збудаваны храм, у Нёман.

Варта адзначыць, што грамадзкасьць Горадні непакоіцца з прычыны хуткай рэстаўрацыі Каложы. Прычынамі такой трывогі ёсьць тое, што праект фактычна застаецца невядомым гарадзенцам, а таксама сумнавядомыя прыклады рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Горадні ды палацу Радзівілаў у Нясьвіжы.

Крыніца: "Наша Ніва" via Bulletinonline.org

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.