Гістарычныя навіны

Браслаўскія аматары археалогіі супрацоўнічаюць з польскімі калегамі

06.06.2008

Аматары эксперыментальнай археалогіі з Браслава пачалі сезон сумеснымі праектамі з польскімі калегамі-аднадумцамі.

Цягам красавіка на тэрыторыі вядомага скансэна, які імітуе паселішча вікінгаў і славян каля сучаснага гарадка Волін (непадалёку ад Шчэціна), некалькі адмыслоўцаў з Браслава ўзводзілі шэраг пабудоў. Праца будзе працягнута летняй парой.

Яшчэ адна група прымала ўдзел у ХІ рыцарскім турніры, што праводзіўся напачатку траўня каля замка ў горадзе Ілжа. Беларусь на гэтым турніры прадстаўлялі таксама чатыры музычныя гурты даўняй музыкі.

Напрыканцы траўня – пачатку чэрвеня рамеснікі з Браслава паўдзельнічаюць адразу ў пяці імпрэзах на тэрыторыі Польшчы, у тым ліку ў археалагічным пікніку ў Старахавіцах, фэстах даўняй культуры ў Радаме, Лондзе (побач з Познанню).

Каляндар імпрэз наступных летніх месяцаў таксама шчыльны. А вось у Беларусі калектыў зусім не запатрабаваны. Нават арганізатары фестывалю ў Полацку 18 траўня не палічылі патрэбным запрасіць калектыў з Браслава.

Крыніца: "Радыё Рацыя"

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!

«Папярэдняя |  Усе за дзень  | Наступная»
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.