У Пінску могуць знесці школу, у якой выкладаў Якуб Колас
Больш за 5 гадоў двухпавярховы будынак стаіць у цэнтры Пінска з разбітымі шыбамі. Раней тут у розныя часы месціліся ПТВ і псіхдыспансэр. А яшчэ раней тут знаходзілася школа, у якой выкладаў Якуб Колас.
За савецкім часам на сцяне пабудовы была нават мемарыяльная дошка ў гонар пісьменніка. Гарадскія ўлады не здолелі даць рады аварыйнай пабудове і прадалі яе прыватнікам.
Новы ўласнік планаваў зрабіць там забаўляльны цэнтр з боўлінгам, кафэ, барам. Аднак высветлілася, што ў гэтым месцы грунтовыя воды падыходзяць надта блізка да паверхні зямлі. Таму нельга ў падвальным памяшканні зрабіць боўлінг. Да канца года ўладальнік прыме рашэнне, ці рэстаўраваць будынак, ці знесці яго і будаваць новы.
Жыве Беларусь
Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)