Гравюра Горадні прадалася за 44 тысячы даляраў
За яе на варшаўскім аўкцыёне "Лямус" змагаўся таксама адзін беларускі бізнэсовец, але, па ягоным прызнаньні, выкласьці такія грошы ён быў не гатовы. А купіла яе Нацыянальная бібліятэка Польшчы.
Стары Замак, мост церазь Нёман і ўсе цэрквы - манумэнтальная панарама Горадні паўстае на гэтым медзярыце 1568 году. Гравюра Цюндта памерам 36 на 102 сантымэтры паказвае горад у часе прыгатаваньняў да Люблінскае уніі. На першым пляне маршалак Валовіч вітае пасольства цара Івана Жахлівага. У далечыні адкрываецца панарама места. Яе змаляваў у ліпені 1568 году відавочца, Яна Адэльгаўзэр. А Матыяс Цюндт (1498-1572), знакаміты нюрнбэрскі медзярытнік, перанёс у форму гравюры. Гэта сапраўдны рарытэт: вядомыя ўсяго некалькі захаваных арыгіналаў гэтай працы. Ніводзін зь іх не знаходзіцца ў Беларусі.
Адна зь іх, з прыватнай калекцыі, выстаўленая на антыкварны аўкцыён у Варшаве. Ён адбыўся 7 чэрвеня.
Пачатковая цана "Vera designatio urbis in Littavia Grodnae" - так гучыць поўная назва гравюры - складала 40 тысячаў злотых (18,5 тыс. даляраў). Продажная - амаль у 2,5 разу большая - 95 тысячаў злотых.
За яе на варшаўскім аўкцыёне “Лямус” змагаўся таксама адзін беларускі бізнэсовец, але, па ягоным прызнаньні, выкласьці такія грошы ён быў не гатовы.
У выніку яна адправіцца ў Нацыянальную бібліятэку Польшчы.
Затое беларускі калекцыянер, які пажадаў застацца невядомым, купіў у часе аўкцыёну сьціплы партрэт апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Гл. таксама На аўкцыёне ў Варшаве выстаўлены беларускія рарытэты
Жыве Беларусь
Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)