Бібліятэка гістарычных артыкулаў
У продажы з'явіўся дыск «Музыка Беларусі ХІХ стагоддзя»
У складанку ўвайшлі творы Міхала Клеафаса Агінскага, Напалеона Орды, Антонія Радзівіла ды іншых.
Складанку музычных твораў у сэрыі "Культура Беларусі. Лепшыя старонкі" "Музыка Беларусі ХІХ стагодзьдзя" падрыхтаваў Дзяржаўны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь пры садзейнічаньні Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
У складанцы прадстаўленыя творы Антона Абрамовіча, Міхала Клеафаса Агінскага, Канстанціна Горскага, Караля, Аляксандра і Міхаіла Ельскіх, Восіпа Казлоўскага, Мечыслава Карловіча, Станіслава Манюшкі, Камілі Марцінкевіч, Напалеона Орды (яго малюнак упрыгожвае вокладку выданьня), Антонія Радзівіла і Канстанціна Тызэнгаўза. Да ўласна плытак (а іх дзьве), прыкладаецца кніжыца‑вокладка, у якой разьмешчаныя кароткія біяграфіі кампазытараў і іх партрэты.
Прадмову да выданьня падрыхтавала доктар мастацтвазнаўства, прафэсар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольга Дадзіёмава. Прадусарамі выданьня выступілі Ўладзімер Азёма, Уладзімер Пучынскі і Юры Цыбін.
Набыць "Музыку Беларусі ХІХ стагодзьдзя" можна ў прыватных распаўсюднікаў.







Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.
Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.