На Віцебшчыне адзначаць дзень народзінаў Васіля Быкава
Калі сустрэча 19 чэрвеня, якую рыхтуе Культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча на радзіме Васіля Быкава ў Бычках Вушацкага раёна, стала ўжо традыцыйнай і пройдзе ў чацверты раз, то ўпершыню ў Віцебску мае адбыцца невялічкая Быкаўская вечарына.
Ейным ініцыятарам стаў вядомы паэт Давід Сімановіч. Што праўда, ён меркаваў зрабіць добра падрыхтаванае вялікае мерапрыемства ў абласной бібліятэцы – Першыя Быкаўскія чытанні, але ва ўпраўленні культуры палічылі гэта немэтазгодным.
У выніку імпрэзу ладзяць на малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Яна не будзе вялікай. Як распавёў Давід Сімановіч, прагучаць некалькі выступаў, сярод якіх: “Васіль Быкаў – чытач”, “Творы Васіля Быкава на коласаўскай сцэне” ды іншыя. Загадчыца Літаратурнага музею Святлана Казлова пазнаёміць прысутных з лістамі класіка літаратуры да родных.
Свае ўспаміны пра Васіля Быкава прачытае і сам Сімановіч. Дарэчы, ён выказаў спадзяванне, што ўлады ў апошні момант імпрэзу не забароняць. І яшчэ віцебскі паэт чакае, што нарэшце восенню гэтага года на будынку Мастацкай школы, дзе напярэдадні Другой Сусветнай вайны вучыўся Васіль Быкаў, будзе адчынена прысвечаная яму мемарыяльная шыльда. Яе зрабілі віцебскія скульптары Аляксандр Гвоздзікаў і Валеры Магучы яшчэ чатыры гады таму. Але рашэнне пра ўсталяванне мясцовыя ўлады замарудзілі. І вось быццам бы ў план мерапрыемстваў Свята горада, якое адбудзецца ў верасні, унесены адпаведны радок. Пры адной умове, што гарадскія чыноўнікі прызнаюць твор скульптараў годным “культурнай сталіцы” Беларусі.
Жыве Беларусь
Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)