Выйшла кніга прысвечаная культаваму дойлідcтву Заходняй Беларусі

Культавае дойлідcтва Заходняй БеларусіКніга Сяргея Харэўскага " Культавае дойлідcтва Заходняй Беларусі 1915-1940 г." прысьвечаная аднаму з найменш вывучаных этапаў разьвіцьця айчыннае архітэктуры - дойлідcтву Заходняе Беларусі, разьвіцьцё якога ішло асобна ад 1915 г., калі палова краіны была акупаваная войскамі кайзэраўскае Нямеччыны, да 1939 г.

У міжваенны час у Заходняй Беларусі быў сапраўдны будаўнічы бум. Пра размах можна меркаваць па дзяржаўным пляне на 1938-39 год. Толькi ў Браслаўскiм павеце аб’ектаў грамадзкага i сацыяльнага прызначэньня планавалася ўзьвесьцi 144.

Важнай часткаю заходнебеларускае архітэктуры было будаўніцтва храмаў. У Заходняй Беларусі да 1939 г. дзейнічала 446 касцёлаў, 542 царквы, 387 сінагог, 14 манастыроў. Сьвятарскую паслугу выконвалі 617 каталіцкіх, 606 праваслаўных сьвятароў, 293 рабіны. Да 1939 г. у СССР налічвалася 50 тыс. каталікоў, пасьля далучэньня - 6,5 млн. Рэпрэсіі і атэістычная прапаганда спынілі канчаткова разьвіцьцё сакральнае архітэктуры ў 1940 г.

Кніга С. Харэўскага ўводзіць ва ўжытак малавядомыя дакумэнты і факты з гісторыі культуры Заходняй Беларусі. Напісаная жывой, вобразнай моваю, яна адрасаваная ўсім цікаўным да гісторыі беларускай і сусьветнай культуры.

Крыніца: "Наша Ніва"

Дата публікацыі: 13.06.2008

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
6 студзеня 1892Нарадзіўся Адам Станкевіч

Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст…

6 студзеня 1582Заключаны Ям-Запольскі мір

Мір, якім скончана Лівонская вайна…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць