У Берасьці паставілі помнік партызану БНР

Адам ТрыпусУ Берасьці на Трышынскіх могілках усталяваны помнік Адаму Трыпусу, аднаму з кіраўнікоў "партызанкі" Беларускай Народнай Рэспублікі.

- Адам Трыпуза, альбо Трыпус, не берасьцеец, - кажа краязнавец Ігар Бараноўскі. - Гэты партызанскі камандзір дзейнічаў на тэрыторыі цяперашняй Гарадзенскай вобласьці. Сам ён родам зь Бераставіцы. Выдае на тое, што ён падзяліў лёс тых мігрантаў‑уцекачоў, на каго нацкавалі ЧК‑НКВД‑ОГПУ - Троцкага, Бандэры, Францішка Аляхновіча і тысяч другіх.

Спадар Бараноўскі распавядае, як дзесь у годзе 1995 на піку працы мясцовай культурніцкай суполкі "Стары горад" (зачыненай уладамі) прачытаў у архіве пра Адама Трыпуса, знойдзенага аднойчы надвячоркам у 1965 годзе з праламанай галавой. А літаранальна містычным чынам назаўтра лёс зьвёў з дачкой Трыпуса Ірынай, нядаўна памёрлай. Тая празь нейкі час усталяваньня даверу паказала дакумэнты бацькі. На некаторых захавалася "Пагоня" часоў БНР.

На днях яшчэ адзін помнік мае паўстаць у Драгічыне. Так сябры Берасьцейскай арганізацыі Партыі БНФ ушануюць памяць Кастуся Мысьліўца, ветэрана дэмакратычнага руху, які памёр летась.

Крыніца: "Наша Ніва"

Дата публікацыі: 16.06.2008

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
7 студзеня 1897Нарадзіўся Язэп Адамовіч

Беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр (1924–1927)…

8 студзеня 1919Абвяшчэнне Менска сталіцай БССР

Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць