Гродзенская крэпасць можа стаць беларускай гісторыка-культурнай каштоўнасцю
Прапанова аб неабходнасці надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці аб'ектам архітэктуры Гродзенскага раёна - фартам Гродзенскай крэпасці 1887-1915 гадоў і фартыфікацыйным збудаванням 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна 1940-1941 гадоў будзе пададзена ў Савет міністраў.
Паводле намесніка міністра культуры Уладзіміра Грыдзюшкі, рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі на сваім апошнім паседжанні прыняла рашэнне аб неабходнасці надання такога статусу названым аб'ектам.
Будаўніцтва фартоў пачалося ў 1887 годзе. Спачатку гродзенскія ўмацаванні мелі часовы характар. Аднак пасля расійска-японскай вайны было вырашана будаваць у Гродне крэпасць, праект якой і быў зацверджаны імператарам Мікалаем ІІ у жніўні 1912 года. Планавалася будаўніцтва 13 фартоў і 23 апорных пунктаў, а таксама адкрытых батарэй для гармат буйнога калібру, асобных укрыццяў для пяхоты, аэрадрома, плаціны, дарогі і шэрага іншых дапаможных збудаванняў. Для ўзвядзення крэпасці былі створаны 14 будаўнічых участкаў, але да пачатку Першай сусветнай вайны ніводзін з іх не быў завершаны.
Збудаванні Гродзенскай крэпасці таксама ўваходзілі ў склад 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна, пабудаванага ў 1940-41 гадах у Заходняй асобай ваеннай акрузе. З гродзенскімі фартамі звязаны і трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны: знішчэнне гітлераўцамі мірных жыхароў у форце ІІ і спроба савецкіх войскаў утрымаць у ліпені 1944 плацдарм у раёне форта І.
Жыве Беларусь
Дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, удзельнік паўстання 1794 года…
Пасьля 6 тыдняў супрацьстаяння падпісаны мірны дагавор паміж Рэччу Паспалітай і Турэччынай…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)