Мемарыяльны знак Альгерду Абуховічу ўстаноўлены ў Старых Дарогах

Перад будынкам Старадарожскага музея выяўленчага мастацтва ў Мінскай вобласці ўстаноўлены мемарыяльны знак аднаму з родапачынальнікаў беларускай літаратуры Альгерду Абуховічу.

Памятны знак уяўляе сабой бронзавы гарэльеф, прымацаваны да валуна. Скульптар Уладзімір Мелехаў выявіў Абуховіча на фоне будынка Слуцкай гімназіі. На гарэльефе два тэксты: "Альгерд Абуховіч - Бандынэлі" і "Каб словы карэнныя беларускія знайшлі найшырэйшы ўжытак". Гэтыя словы ўзяты з ліста Альгерда Абуховіча да Францішка Багушэвіча.

Беларускі пісьменнік, мемуарыст і перакладчык Абуховіч - выхадзец з заможнай і радавітай шляхецкай сям'і. Браў удзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні супраць рускага царызму 1863-1864 гадоў. Страціўшы маёнтак, займаўся рэпетытарствам гімназістаў. З'яўляецца адным з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры. Захавалася нязначная частка яго літаратурнай спадчыны.

"ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Дата публікацыі: 17.07.2008

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
6 студзеня 1892Нарадзіўся Адам Станкевіч

Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст…

6 студзеня 1582Заключаны Ям-Запольскі мір

Мір, якім скончана Лівонская вайна…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць