На месцы першабытнага паселішча ў Юравічах ствараецца музэй

Першабытныя людзіМінкульт Беларусі ўзгадніў праект стварэньня музея пад адкрытым небам - стаянкі першабытнага чалавека.

Праектная прапанова па правядзеньні работ на аб’екце "Музэй пад адкрытым небам - стаянка першабытнага чалавека ў населеным пункце Юравічы Калінкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці" ўзгоднена на пасяджэньні Беларускай рэспубліканскай навукова‑мэтадычнай рады па пытаньнях гісторыка‑культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі.

Узрост стаянкі першабытнага чалавека ў Юравічах - прыкладна 26,5 тыс. гадоў. Адной з найбольш сэнсацыйных знаходак археолягаў на месцы стаянкі стала галава маманта зь біўнямі, якая захавалася цалкам. Гэтая знаходка ўнікальная для Беларусі.

Цяпер добраўпарадкаваная тэрыторыя месца стаянкі, збудаваная лесьвіца на ўзгорак, дзе будзе знаходзіцца назіральная пляцоўка. Экспазыцыя жыльля першабытнага чалавека разьмесьціцца ў разрэзе ўзгорка, дзе праводзіліся раскопкі. Ужо падрыхтаваныя канцэпцыя музэю й тэматыка‑экспазыцыйны плян.

Музей будзе ўяўляць дзьве майстэрні: па апрацоўцы крэменю і майстэрню першабытнага мастака. Плянуецца ўстанавіць тры фігуры - мужчыны‑паляўнічага, жанчыны, якая ачышчае шкуру, і дзіцяці, якое падтрымлівае агонь.

"Наша Ніва"

Гл. яшчэ: На Гомельшчыне адчыняць музей першабытнага чалавека

Дата публікацыі: 18.07.2008

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
7 студзеня 1897Нарадзіўся Язэп Адамовіч

Беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр (1924–1927)…

8 студзеня 1919Абвяшчэнне Менска сталіцай БССР

Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць