Гістарычныя навіны

Рэканструкцыя Старога замку ў Горадні распачнецца ў жніўні

18.07.2008

У рамках першага этапу комплекснай рэканструкцыі будзе зачыненая ўязная вежа.

У сярэдзіне жніўня ўязную вежу Старога замка ў Горадні зьбіраюцца зачыніць на рэканструкцыю. Аднак зачыняцца для наведнікаў замак не будзе, і ў ім далей будуць прымаць экскурсіі.

Плянуецца, што рэканструкцыя вежы будзе пачатковым этапам комплекснай рэканструкцыі Старога замку. Рэканструкцыя будзе зроблена паводле праекту, падрыхтаванага пад кіраўніцам дырэктара УП "Інстытут Горадняграмадзянпраект" Уладзімера Дзяшко.

Крыница: "Наша Ніва"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.