Cтаражытны дом i падмурак замкавай вежы раскапалі пад Шкловам
Гiсторыкi i студэнты-археолагi дэманструюць цiкавыя знаходкi, зробленыя ў Старым Шклове i на месцы Шклоўскага замка
На беразе Дняпра, на ўскраiне вёскi Рыжкавiчы ў сярэднявеччы стаяў Шклоўскi замак. У ХVІ стагоддзi яго пабудавалi графы Хадкевiчы. Замак не выглядаў як еўрапейскi палац з садам, а быў магутным абарончым збудаваннем на памежжы.
На месцы Шклоўскага замка беларускiя археолагi праводзяць раскопкi з 2002 года. Тут працуюць супрацоўнiкi Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук, выкладчыкi i студэнты Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.
У кожным сезоне знаходзяць нешта новае. У мiнулыя гады раскапалi гасподскi дом, дзе ў падмурку былi знойдзены срэбраныя манеты 1653 i 1657 гады. Цяпер iх i iншыя знаходкi можна пабачыць у экспазiцыi Шклоўскага краязнаўчага музея.
А днямi археолагам зноў пашанцавала: знойдзены падмурак абарончай вежы. У iм добра бачныя слаi, звязаныя з рознымi гiстарычнымi перыядамi. Апошняму слою папярэднiчае чорная паласа: гэта след пажару, калi ў другой палове ХVII стагоддзя шклоўскiя землi i замак заваявала войска рускага цара Аляксея Мiхайлавiча. Потым рускiя аднавiлi i прывялi ў парадак iмi ж разбураныя замкавыя ўмацаваннi.
Падчас раскопак апошнiх археолагi знайшлi вiтражнае шкло, чарапiцу, кафлю, замок i ключ - вiдаць, ад дзвярэй вежы. Дзяўчат асаблiва зацiкавiў кавалак рынкi - глiнянай патэльнi, у якой гаспадынi сярэднявечча гатавалi ежу.
- Мы марым, што ў будучынi на месцы сярэднявечнага Шклоўскага замка адкрыецца музей пад адкрытым небам, - сказала загадчыца цэнтра Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi, доктар гiстарычных навук Вольга Ляўко.
Шклоў - гэта ўнiкальны горад, якi тройчы мяняў свой гiстарычны цэнтр. Задоўга да таго, як узвялi Шклоўскi замак, горад пачаўся з iншага месца. Самы Стары Шклоў месцiцца кiламетраў за пяць ад сучаснага райцэнтра.
- Гэта ўнiкальны помнiк археалогii, - сустракае кiраўнiк каманды археолагаў, загадчык кафедры археалогii i спецыяльных гiстарычных дысцыплiн Магiлёўскага дзяржунiверсiтэта, доктар гiстарычных навук Iгар Марзалюк. - Тут у Х стагоддзi ўзнiк Шклоў як цэнтр племя крывiчоў. Гэта была тэрыторыя Полацкай дзяржавы.
Сярод зялёных пагоркаў, парослых чаборам i сунiцамi, маладыя людзi раскопваюць старажытнае жытло. Падмурак, печка-каменка, умацаваны тын. На вялiзнай цыраце археолагi выкладаюць свае знаходкi.
Iгар Марзалюк паказвае кавалак глiнянага посуду, на донцы - кляймо сонейка: "Сiмвал сонца - гэта добры знак, увасабленне жыцця i ачышчальнага агню. Каб чалавек доўга жыў, каб добра елася i ўсяго хацелася. Гэта прыкладна Х стагоддзе, а пасля прыняцця хрысцiянства майстры на донцах сваiх вырабаў сталi ставiць крыжы".
На iншым кавалку гаршковай кафлi, якая датуецца канцом V-пачаткам ХVI стагоддзя, ёсць пячатка герба Полацкай зямлi: леў, якi падняўся на лапах.
Гэтыя i iншыя знаходкi пацвярджаюць звесткi, вядомыя гiсторыкам з iншых крынiцаў. Раскопкi пад Шкловам працягваюцца, i археолагi ўпэўненыя, што яны прынясуць яшчэ нямала сюрпрызаў.
Жыве Беларусь
Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)