Сёлета адкрыюць першую частку Мірскага замку

Мірскі замакУвод у эксплуатацыю першага пускавога комплексу Мірскага замка плануецца ў гэтым годзе. Аб гэтым сёння на калегіі Міністэрства культуры Беларусі паведаміў начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ведамства Віктар Рымашэўскі.

У склад першага пускавога комплексу ўваходзяць усходні корпус, падземны тэхналагічны ўзровень, капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх, старожка і іншыя аб'екты.

Віктар Рымашэўскі адзначыў, што цяпер на рэканструкцыі помніка архітэктуры XVI-XX стагоддзяў - замкавага комплексу ў пасёлку Мір не хапае рабочых будаўнічых спецыяльнасцей, у тым ліку 20 аддзелачнікаў, 5 цесляроў, 6 муляроў, 4 страхароў.

Цяпер генеральны падрадчык "Мінскрэстаўрацыя" сумесна з субпадраднымі арганізацыямі завяршае работы па ўсходняму корпусу замка (інтэр'еры гасцініцы), падземнаму тэхналагічнаму ўзроўню, кансервацыі і рэстаўрацыі руінаваных фундаментаў кухні XVIII стагоддзя, добраўпарадкаванню ўнутранага дворыка замка.

На будынку капліцы-пахавальні князёў Святаполк-Мірскіх адрэстаўрыраваны фасады, праведзены мантаж купала, вокнаў і вонкавых дзвярэй, ідуць унутраныя аддзелачныя работы, кансервацыя графічных выяў у інтэр'ерах.

Завяршаецца наладжванне архітэктурна-дэкаратыўнай падсветкі ўнутранага дворыка замка, фундаментаў пад агароджы тэрыторыі замкавага комплексу. На завяршальную стадыю выходзяць работы ў паўночна-ўсходняй, паўночна-заходняй і цэнтральнай вежах па добраўпарадкаванню тэрыторыі, наладжванню вонкавага асвятлення тэрыторыі і падсветкі будынкаў. Прадаўжаюцца работы на паўночным корпусе замка, будаўніцтва кантрольна-прапускнога пункта.

Рэстаўрацыя замкавага комплексу ў пасёлку Мір павінна быць завершана да 1 студзеня 2010 года.

Крыніца: "Радыё Рацыя"

Дата публікацыі: 23.07.2008

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
7 студзеня 1897Нарадзіўся Язэп Адамовіч

Беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр (1924–1927)…

8 студзеня 1919Абвяшчэнне Менска сталіцай БССР

Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць