Гістарычныя навіны

Рыцарскі фэст адкрыўся пад Гомелем

02.08.2008

Рыцарскі фестываль "Старая вежа" адкрыўся 1 жніўня ў раёне станцыі Сады пад Гомелем.

У праграме трохдзённага мерапрыемства - паказальныя выступленні і рыцарскія турніры, бугурт (масавая бітва), сярэднявечны баль і старадаўнія танцы. Як паведаміла кіраўнік клуба гістарычнай рэканструкцыі "Старая вежа" Людміла Пятроўская, у фестывалі бяруць удзел каля 40 чалавек з Мінска, Гомеля, Магілёва, Брэста, Мазыра і Рэчыцы.

Гомельскі клуб "Старая вежа" традыцыйна штогод праводзіць фестываль у жніўні. Сёлетні фестываль - чацвёрты па ліку

Крыніца: "Радыё Рацыя"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.