Гістарычныя навіны

Адкрыццё мэмарыяльнай шыльды Восіпу Кавалеўскаму

02.08.2008

У мястэчку Бераставіца адбылося урачыстае адкрыццё мемарыяльнай шыльды вядомаму даследчыку арыентальнай культуры Восіпу Кавалеўскаму.

Па іроніі лёсу імя даследчыка усходняй культуры Восіпа Кавалеўскага (1801-1878), які жыў збольшага у Польшчы і Расіі, было малавядомае ў Беларусі. Але ён нарадзіўся на Бераставіччыне, вучыўся ў слаўнай у 19 стагоддзі Свіслацкай гімназіі, ліставаўся з Адамам Міцкевічам ды Ігнатам Дамейкам. Як чалавек культуры памежжа, Восіп Кавалеўскі ніколі не забываўся на этнічную радзіму. Па словах колішняга прарэктара Гродненскага дзяржаўнага унівэрсытэту імя Я.Купалы прафэсара Сяргея Габрусевіча, Восіпа Кавалеўскага варта залічваць менавіта да дзеячаў беларускай навукі і культуры.

Памяць Восіпа Кавалеўска на радзіме ўшанавалі ўпершыню ў 1998 годзе, надаўшы ягонае імя Бераставіцкай раённай бібліятэцы. І вось цяпер ля уваходу ў бібліятэку ўсталявалі мэмарыяльную шыльду аўтарства мясцовага майстра Мікалая Маржэвіча.

Вацлаў Галімскі
Крыніца: "Радыё Рацыя"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.