Гістарычныя навіны

Новы «Беларускі гістарычны агляд»

03.09.2008

Беларускі гістарычны аглядСярод матэрыялаў (часопіс рэдагуе - Генадзь Сагановіч) - артыкул Сяргея Саўчанкі "Маскоўскі сьвет вачыма Русі XVI-XVII ст.", Мікалая Антропава, Алены Боганевай і Тацяны Валодзінай "Этнаканфэсійныя стэрэатыпы ў сучаснай беларускай вёсцы", Юр'я Туронка "Пра групу Фабіяна Акінчыца" і Юр'я Грыбоўскага "Беларускі легіён СС".

У апошнім артыкуле на падставе нямецкіх архіўных дакумэнтаў Юры Грыбоўскі - ён цяпер у Варшаўскім унівэрсытэце - паказвае, што г.зв. Наваградзкі конны швадрон Барыса Рагулі ня быў незалежным, ня меў функцый самааховы, а зьяўляўся звычайным 68-м палявым батальёнам СС, фармаваньне якога пачалося толькі ў лютым 1944 г.

Сапраўды, у нямецкіх дакумэнтах ён часам фігуруе як паліцэйскі батальён Рагулі, што па першым часе складаўся з рэкрутаў настаўніцкай сэмінарыі - гэта і паспрыяла ўсталяваньню на эміграцыі, а потым і беларускай гістарыяграфіі ўдалага міфу пра яго незалежнасьць ад немцаў.

Увагі ў нумары заслугоўваюць таксама рэцэнзія Станіслава Рудовіча на перавыданьне кнігі Юр’я Туронка "Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі". Аўтар рэцэнзіі, дасьледчык беларускага грамадкага жыцьця пачатку ХХ ст. сьцьвярджае, што Іваноўскі не цягне на постаць №1 у беларускім руху першай паловы ХХ ст.

Зьмешчана таксама рэцэнзія Натальлі Гардзіенкі "Плагіят і прафанацыя гісторыі беларускай эміграцыі" на падручнік, падрыхтаваны на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Беларускі гістарычны агляд. том 14. Сшытак 1-2 (26-27). Снежань 2007.

Шукайце ў незалежных распаўсюднікаў ды Акадэмкнізе.

Крыніца: "Наша Ніва"

Спадабаўся матэрыял? Падзяліцеся з сябрамі!

«Папярэдняя |  Усе за дзень  | Наступная»
Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.