Гістарычныя навіны

Выпушчаны каляндарык у гонар Іван Насовіча

05.09.2008

ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" выпусціла юбілейны каляндарык, прысвечаны аўтару першага слоўніка беларускай мовы Івану Насовічу, якому сёлета, 7 кастрычніка, споўніцца 220 гадоў ад дня ягоных народзінаў.

Выява Івана Насовіча змешчана на фоне Мсціслаўскага кармеліцкага касцёла, помніка беларускага барока 17 - 18 стст.

Ураджэнец Магілёўшчыны Іван Насовіч значную частку свайго жыцця пражыў у Мсціславе, дзе і напісаў згаданы слоўнік.

Пазначаны гады жыцця. Каляндарная сетка складзеная на 2008-2009 навучальны год і будзе прыдатная для карыстання вучнямі і студэнтамі.

Дызайн выканаў мастак Ігар Марачкін. Запытвайце памятны кішэнны каляндарык у сядзібе Таварыства беларускай мовы, што на вуліцы Румянцава, 13 у Менску, і ў сядзібе БНФ на пр. Машэрава, 8.

Ірына Марачкіна
Крыніца: "Наша Ніва"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.