Гістарычныя навіны

Пад Воршай адзначаць угодкі Аршанскай бітвы

05.09.2008

Фэст беларускай аўтарскай песьні й паэзіі "Аршанская бітва-2008" пройдзе на Крапівенскім полі 6 верасьня. Фэстываль пачнецца а 18-й на гістарычным месцы Аршанскае бітвы 1514 году - левым беразе Дняпра пры ўпадзеньні ў яго рэчкі Крапівенкі. Праходзіць ён на адкрытым паветры, таму варта падумаць пра адпаведную вопратку, запас ежы і намёт. Запас дроваў для вогнішча будзе на месцы.

Даезд: з аўтавакзалу аўтобусам "Ворша - Дуброўна" да прыпынку "Гацькаўшчына". Гуртам можна наняць маршрутку з чыгуначнага вакзалу проста да Гацькаўшчыны.

Таксама аўтобусам або маршруткай можна ад’ехаць ад прывакзальнае плошчы да прыпынку "Цэнтар", затым ад Цэнтральнай плошчы, што ля "Дому гандлю" (прыпынак за помнікам Леніну), можна сесьці на аўтобус ці маршрутку "Ворша - Дуброўна" і ехаць да прыпынку "Гацькаўшчына". Ад прыпынку "Гацькаўшчына" да месца фэсту каля 1 км.

Крыніца: "Наша Ніва"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.