Гістарычныя навіны

Брэсцкую крэпасць мадэрнізуюць да тысячагоддзя горада

05.09.2008

Вялікія перамены ў хуткім часе чакаюць Брэсцкую крэпасць.

Як паведаміў мэр горада Аляксандр Палышанкоў, у яе поўнача-заходняй частцы з'явіцца Нацыянальны тэхнічны музей, дзе наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з гісторыяй тэхнікі ад драбіны да высокатэхналагічнага касмічнага абсталявання. Побач размесціцца горад рамёстваў, дзе майстры 16 відаў народных промыслаў змогуць працаваць і навучаць свайму мастацтву дзяцей і ўсіх жадаючых або проста дэманстраваць турыстам момант нараджэння шэдэўра.

Брэсцкая крэпасць

Недалёка адкрые дзверы гольф-клуб, а каля Паўночных варот магчымае будаўніцтва кінатэатра для правядзення штогадовага фестывалю вайсковых фільмаў. На Тэрэспальскім масту арганізуюць спрошчаны пешаходны пераход праз мяжу. Гэтыя праекты закліканыя прыцягнуць у наш горад шматлікіх турыстаў. Усе працы плануецца завяршыць да тысячагоддзя горада.

Крыніца: "Радыё Рацыя"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.