Гістарычныя навіны

Рэстаўрацыя капліцы-пахавльні ў Міры падыходзіць да фіналу

12.09.2008

У гэтым годзе для турыстаў будзе адчынена капліца-пахавальня князёў Свтаполк-Мірскіх, рэстаўрацыя якой знаходзіцца ў завяршальнай стадыі, а таксама паўднёва-заходняя башня Мірскага замку. Экспазіцыя паўднёва-заходняй башні будзе падрыхтавана па новай канцэпцыі, яна стане генеральнай рэпетыцыяй экспазіцыі музэю ўцэлым.

Таксама рыхтуецца выстава аб гісторыі будаўніцтва капліцы-пахавальні Святаполк-Мірскіх, якая будзе размешчана ў радавым склепе. Турысты будуць мець магчымасць пазнаёміцца з гэтай выставай у кастрычніку. Рэстаўрацыя помніка архітэктуры XVI-XX вякоў – замкавага комплексу ў мястэчку Мір скончыцца да канца 2009 года.

Паводле БелТА

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.