Гістарычныя навіны

Масква рассакрэціла дакументы аб Галадаморы ва Ўкраіне і голадзе ў Беларусі

15.09.2008

Расія рассакрэціла частку афіцыйных дакументаў, якія тычацца голаду ў СССР 1930-1934 гадах, у тым ліку ва Ўкраіне, Беларусі, Казахстане, Ніжнім Паволжы і Ўрале. З апублікаваных дакументаў вынікае, што, пачынаючы з траўня 1930 года вышэйшае партыйнае кіраўніцтва Саюза атрымлівала з розных рэспублік інфармацыю аб харчовых цяжкасцях, дэфіцыце збожжа і хлеба. Разам з тым прыводзіцца інфармацыя пра бяздзейнасць тагачасных украінскіх уладаў у справе голаду ў краіне.

Сведчанні галадамору на БеларусіСьведчанні галадамору на Беларусі

Сярод іншых дакументаў ёсць і дакладная запіска сакратара ЦК КП(б) Беларусі Мікалая Гікалы пра сітуацыю з хлебам. У ёй гаворыцца пра тое, што пачынаючы з ліпеня 1931-га года ў Беларусі было напружанае становішча з забеспячэннем хлеба.

У МЗС Расіі адзначаюць, што апублікаваныя копіі арыгінальных дакументаў - толькі частка велізарнага дакументальнага архіва, які датычыцца голаду ў СССР, звязанага з калектывізацыяй і індустрыялізацыяй. Ва ўступе таксама гаворыцца, што “аўтары прыведзенай падборкі дакументаў імкнуліся паказаць у развіцці трагічную з'яву голаду ў СССР, таму дакументы ў ёй размешчаныя ў храналагічнай паслядоўнасці”.

Азнаёміцца з усімі дакументамі можна тут.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.