Гістарычныя навіны

Перапахавалі польскіх жаўнераў, абараняўшых Кобрын у 1939 годзе

15.09.2008

У Кобрыне адбылося перапахаванне жаўнераў і афіцэраў польскага войска, якія гераічна абаранялі горад ад немцаў у верасні 1939-га. Пашукавікі Мінабароны сёлета знайшлі раней невядомыя пахаванні на тэрыторыі Кобрынскага і Драгічынскага раёнаў. Астанкі 57 чалавек былі перапахаваныя на тэрыторыі кобрынскага касцёла.

Адзначым, што Кобрын у верасні 1939 года гераічна абараняў ад нямецкіх войскаў 83-ці полк імя Рамуальда Траўгута, які камплектаваўся пераважна мясцовымі жыхарамі.

Аднак існуе версія, што насамрэч вайскоўцы былі расстраляныя НКВД. Дыскусію на гэтую тэму можна паглядзець тут.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.