Гістарычныя навіны

Ахоўныя зоны створаць каля Крэўскага замка

26.09.2008

Да канца бягучага года мяркуецца распрацаваць праект ахоўных зон Крэўскага замка XIV стагоддзя ў вёсцы Крэва Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.

Такая патрэба ўзнікла ў сувязі са зносам у Крэве гістарычных будынкаў, якія ствараюць непаўторнае архітэктурнае асяроддзе вакол помніка. Праект ахоўных зон будзе рэгламентаваць усе працы на тэрыторыі, прылеглай да замка. Там будуць зона, дзе забароненыя любыя працы, а таксама зона рэгуляванай забудовы, дзе дазволенае ўзвядзенне сучасных будынкаў вызначанага маштабу на падставе папярэдне складзенага гісторыка-архітэктурнага плану.

Замак у Крэве
Крэўскі замак

Замоўцам праекту выступіў Крэўскі сельсавет, фінансавыя магчымасці якога вельмі абмежаваныя. З гэтай нагоды частку працы на бясплатнай аснове будуць выконваць студэнты архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.