Гістарычныя навіны

Гісторыя Гародні вачыма нямецкага гісторыка

26.09.2008

Нямецкі гісторык Фелікс Акерман пры падтрымцы гродзенскай філіі Таварыства беларускай школы правёў сустрэчу з жыхарамі горада і распавёў пра гісторыю хрысціянска-іўдэйскіх стасункаў у Гродна XX стагоддзя.

Аўтар нядаўна абароненай у Германіі працы па дэмаграфічных змяненнях у Гродна мінулага веку, Фелікс Акерман даследуе тэмы, якія цікавыя не толькі адмыслоўцам, але і жыхарам горада-неабыякавым да яго гістарычнай спадчыны.

Месца габрэяў у гісторыі горада і адносіны насельніцтва, перад усім польскага паходжання да прадстаўнікоў габрэйскай меншасці падчас савецкай і фашысцкай акупацыі – менавіта гэтыя пытанні зацікавілі прысутных, сярод якіх былі гарадзенскія гісторыкі, студэнты, грамадскія і палітычныя дзеячы. У дыскусіі прыняў удзел Рыгор Хасід – адзін з нямногіх габрэяў, які выжыў ў гарадзенскім гета і стаў сведкам шматлікіх злачынстваў, здзейсненных у горадзе фашыстамі.

Фелікс Акерман
Нямецкі гісторык у Гародні

Што чакалі і што атрымалі жыхары горада ад “савецкага вызвалення”, на чым палягала прыхільнае стаўленне габрэйскай меншасьці да прадстаўнікоў КПЗ(б) і што ў выніку атрымалі ў верасні 1939 года жыхары Заходняй Беларусі – вызваленне ці акупацыю? Спрэчныя моманты гісторыіі невыпадкова трапілі ў полі зроку ўдзельнікаў сустрэчы , многія з якіх выказалі супрацьлеглыя думкі, але прыйшлі да адзінай высновы: жывыя сведкі тых далёкіх падзеяў адыходзяць у нябыт, таму варта паклапаціцца аб тым, каб захаваць гістарычную памяць для нашчадкаў.

Крыніца: "Радыё Рацыя"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.