475 гадоў з дня нараджэньня Сьцяпана Батуры

27 верасьня споўнілася 475 гадоў з дня нараджэньня Сьцяпана Батуры - вялікага князя літоўскага і польскага караля, аднаго з найлепшых кіраўнікоў Беларусі за ўсю яе гісторыю.

Граматы, падпісаныя яго энэргічным, размашыстым Stephanus Rex, можна пабачыць у гістарычным музэі ў Вільні.

Варта падзякаваць гэтаму трансільванцу за Полацак. Невядома, ці быў бы такі горад у складзе Беларусі, і ці быў бы такі горад наагул, не адбі яго Батура ў Івана Жахлівага.

Стэфан Баторы

Дзякуючы яму набыла непаўторная сваё аблічча і Горадня. Яна была каралеўскім горадам за Батурам. Нельга не згадаць і Віленскі ўнівэрсытэт, зь якога выйшла мноства слынных асобаў нашай гісторыі. Ён быў заснаваны ў 1579 годзе прывілеем вялікага князя Сьцяпана.

Труна Батуры ў падвалах Кракаўскага замку адзіная засыпаная кветкамі.

Крыніца: "Наша Ніва"

Дата публікацыі: 01.10.2008

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
7 студзеня 1897Нарадзіўся Язэп Адамовіч

Беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр (1924–1927)…

8 студзеня 1919Абвяшчэнне Менска сталіцай БССР

Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць