Прэзентацыя твораў Адама Станкевіча ў Гародні
4 кастрычніка ў капліцы рыма-каталіцкай парафіі Аўгустовак (вул. Рэпіна) у 19.30 адбудзецца прэзэнтацыя віртуальнай энцыкляпэдыі "Нашы Касьцёлы" і збору твораў знакамітага беларускага сьвятара пачатку ХХ ст., аднаго са стваральнікаў беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху - ксяндза Адама Станкевіча "З Богам да Беларусі".
У праграме дэманстрацыя матэрыялаў віртуальнай энцыкляпэдыі (яна ўключае фатаздымкі некалькі тысячаў храмаў Беларусі) і выступы аўтараў дыску і ўкладальнікаў 1100-старонкавай кнігі прац Адама Станкевіча. У ліку апошніх - філёзаф Валер Булгакаў і гісторык Алесь Пашкевіч.
Жыве Беларусь
Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)