Знойдзенае пахаваньне камандзіра АК «Крысі»
У Салечніцкім раёне (Віленшчына) знайшлі месца пахавання легендарнага АКаўскага камандзіра паручніка Яна Барысевіча "Крысі", Мсціўца".
Пасьля яго смерці ў баі з НКВД 21 студзеня 1945 года ля Кавалькоў (Літоўская ССР), ягонае цела, распранутае да сподняў, бальшавікі вазілі па вёсках Воранаўскага раёну БССР і памежных рэгіёнаў ЛССР. Потым цела некалькі дзен лежала на рынку ў Эйшышках. І толькі пасьля гэтага ён разам з некалькіма іншымі партызантамі быў пахаваны. Аказалася, што НКВДзісты кінулі цела каменданта ў калодзеж і зверху засыпалі каменнем. Пахаванне ўдалося знайсці дзякуючы выпадковым сведкам, якія бачылі гэта. Ужо праведзена эксгумацыя і назначана экспертыза каб афіцыйна падцвердзіць, што знойдзеныя косці сапраўды належаць Барысевічу.
Перапахаваньне паручніка Барысевіча найхутчэй адбудзецца ў Эйшышках.
Ян Барысевіч “Крыся” 1913-1945
Нарадзіўся ў вёсцы Дварчаны, што недалека ад Васілішак. Да вайны скончыў Шчучынскую настаўніцкую семінарыю, але вырашыў стаць прафесійным вайскоўцам. Скончыў афіцэрскую школу і атрымаў званне падпаручніка. Удзельнік вайны 1939 года. Ужо за “першых Саветаў” у складзе антысавецкага падполля. Арыштаваны НКВД. Далей Баранавіцкая, а потым Брэсцкая турмы. З турмы вызваліла вайна. Ад 1942 ў складзе АК. Ягоны псеўданім “Крыся”, гэта імя яго нявесты. “Крыся” хутка стаўся славутым партызанцкім камандзір, які карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод мясцовых людзей. У часы нямецкай акупацыі ягоны атрад правёў шэраг крутых аперацый, самая выдатная з якіх – вызваленне 27 студзня 1944 года ўсіх вязняў з Лідскай турмы, ці вызваленне 20 траўня 1944 года Радуні, дзе паўстала польская партызанцкая зона і куды немцы ўжо больш не саваліся. Пасьля раззбраення атрадаў АК пад Вільняй змяніў псеўданім на “Мсціцель” і распачаў вайну з Саветамі. Найбольш удалая акцыя гэта захоп ў начы з 6 на 7 снежня 1944 годзе раённага цэнтра Эйшышкі ў Літоўскай СССР. З турмы былі вызвалены 34 вязні, разбіты мясцовы адзел НКВД і НКГБ. Быў узяты ў палон так сама маёр НКВД. НКВД-шнікі патрапіўшы ў партызанцкія рукі не маглі разлічваць на літасць. Маёр і не разлічваў, відаць гэтым і выклікаў павагу каменданта. Той запытаў у Акаўцаў, якіх вызваліў з турмы ці вызначаўся гэты НКВД-шнік лютасцю. Яны адказалі, што не, нікога асабіста не катаваў. І камендант яго адпусціў. Маёр не верыў у сваё шчасце.
Загінуў “Мсціцель” 21 студзеня 1945 года ў выпадковай (?) сутычцы з НКВД ля Кавалькаў (Літоўская ССР).
Цела каменданта разпранутае да калесонаў бальшавікі з песьнямі вазілі па вёсках паўночнай Гарадзеншчыны. “Глядзіце, вось ваш “Крыся” ваш, бог! Цалуйце яму рукі і ногі” – казалі камуністычныя агітатары і падкрэсьлівалі – так будзе з кожным, хто пойдзе супраць савецкай улады.
Пасьмертна адзначаны найвышэйшай польскай узнагародай Крыжом Virtuti Militari.
Прапануем да дадзенага матэрыялу...
- Я. Сямашка - Армія Краёва на Беларусі. Частка І. Прадвеснікі АК | Найноўшая гісторыя
- Я. Сямашка - Армія Краёва на Беларусі. Частка IІ. Пад знакам канцэпцыі "двух ворагаў" (Пачатак) | Найноўшая гісторыя
- Я. Сямашка - Армія Краёва на Беларусі. Частка IІ. Пад знакам канцэпцыі "двух ворагаў" (Працяг) | Найноўшая гісторыя
- Я. Сямашка - Армія Краёва на Беларусі. Частка IІI. Схватка даўжынёю ў 10 гадоў | Найноўшая гісторыя
Іншыя навіны
«Папярэдняя | Усе за дзень | Наступная»
Жыве Беларусь
Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)