Гістарычныя навіны

У Каўнасе адкрылі помнік генералу Павіласу Плехавічусу, літоўскаму калабарацыяністу

06.10.2008

Помнік генералу Павіласу Плехавічусу (1890 - 1973) адкрылі ў Каўнасе ў суботу. Гэты літоўскі дзеяч адзначыўся арганізацыяй вайсковага перавароту ў Літве ў 1926 годзе і супрацоўнічаў з фашыстамі падчас нямецкай акупацыі.

Памяць генерала была ўшанаваная па ініцыятыве ветэранаў яго вайсковай фармацыі, створанай з дазволу немцаў у 1944 годзе. На адкрыцці помніка прысутнічалі міністр абароны краіны Ёзас Алякас, мэр Каўнаса Андрус Купчынскас.

Як адзначае "Інтэрфакс", у літоўскім грамадстве неадназначна адносяцца да асобы генерала Плехавічуса. Адзначаецца, што вайсковым пераваротам ён "пахаваў дэмакратыю" ў міжваеннай Літве, а падчас вайны яго байцы ўдзельнічалі ў рэпрэсіях супраць польскага насельніцтва на Віленшчыне.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.