Сёння 300-я гадавіна бітвы пад Лясной
9 кастрычніка (28 верасьня паводле старога стылю) 1708 г. пад вёскай Лясной (сёньня Слаўгарадзкі раён Магілёўскай вобласьці) адбылася адна з грандыёзных бітваў Паўночнай вайны.
Расейскае войска пад камандаваньнем Пятра І і Меншыкава ўшчэнт разграміла швэдзкі корпус, якім кіраваў Левэнгаўпт. Швэды страцілі забітымі і параненымі 9 тыс. чалавек (усяго корпус налічваў 16 тыс. чалавек), артылерыю і абоз.
Празь дзевяць месяцаў аддбылася Палтаўская бітва.
Да гэтай бітвы і швэдзкія і расейскія войскі ўдосталь пагаспадарылі на Беларусі, спаліўшы некалькі гарадоў і вёсак.
Так, у 1708 г. швэдзкі кароль Карл ХІІ зрабіў рэйд праз усю Беларусь ад Горадні праз Радашквоічы да Магілёва.
Рэччу Паспалітай у той час кіраваў Станіслаў Ляшчынскі, што падтрымаў швэдаў. Аўгуст ІІ у 1706 г. адмовіўся ад кароны.

Капліца на месцы бітвы. Пабудавана ў 200-ыя ўгодкі бітвы
Іншыя навіны
- Паказ традыцыйных беларускіх строяў ХІХ стагоддзя праходзіць у Віцебску
- У Магілёве плануюць усталяваць памятны знак БНР
- Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры зьвярнулася з адкрытым лістом да Генэральнага пракурора Беларусі
- Уся інфармацыя аб музейных экспанатах Беларусі будзе сабраная ў дзяржаўным каталогу
Жыве Беларусь
Дэўлінскае перамір'е паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай, паводле якога да Вялікага княства Літоўскага адышло 29 гарадоў, у тым ліку землі Смаленшчыны з гарадамі Белы, Дарагабуж, Сярпейск, Рослаў, Старадуб, Трубчэўск, Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Глухаў і інш.…
Пачалася эксплуатацыя першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі, яна звязала Гродна з Парэччам і была часткаю Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)