Гістарычныя навіны

Гісторыка-культурны цэнтр да 1000-годдзя Берасця

10.10.2008

На пазачарговым паседжанні кардынацыйнай рады аблвыканкама па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны абмяркоўвалася канцэпцыя стварэння гісторыка-культурнага цэнтра нацыянальнага маштабу на шырокіх тэрыторыях Берасцейскай крэпасці.

Да 1000-годдзя Берасця, якое будзе адзначацца ў 2019 годзе, на тэрыторыі крэпасці адновяць Берасцейскі замак з рамесным дваром, карчмой, вадзяным млыном і броварам. На тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання плануецца стварыць Нацыянальны музей тэхнікі, музей узбраенняў і пашырыць музей абароны Берасцейскай крэпасці. На Валынскім - узвесці макет сярэднявечнага Бярэсьця ў маштабе 1:5 і правесці кансервацыю комплексу Бернардынскіх манастыроў 17-18 стагоддзяў.

На ўездзе ў крэпасць прадугледжаныя паркінгі для аўтамабіляў, побач карэтны двор з пракатам экіпажаў і верхавых канёў, база электрамабіляў і ровараў. На перспектыву запраектаваная аглядная лінная дарога, якая злучыць крэпасць з паркам, чыгуначным вакзалам і цэнтрам горада. Пакуль праект выглядае фантастычным і нерэальным, засталося толькі дачакацца. Усе працы плануецца завяршыць праз 10 гадоў, да 1000-я горада.

Паша Бярозавы
Крыніца: "Радыё Рацыя"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.