Гістарычныя навіны

У беларускім вясковым музеі, магчыма, захоўваецца скрыпка Страдывары

13.10.2008

Невядомая скрыпка знакамітага італьянскага майстра Антоніё Страдывары, магчыма, захоўваецца ў беларускім сельскім музеі, а менавіта ў вёсцы Гарадзец Шаркоўшчынскага раёна.

Па словах навуковага супрацоўніка аддзела Германавічскага музея культуры і побыту Ларысы Мядзелец, на ўнутраным баку вечка старадаўняй скрыпкі з парванымі струнамі маецца надпіс на лаціне "Antonius Stradivarius" і дата "172...". Апошняя лічба неразборлівая, магчыма, гэта тры альбо пяць.

Сапраўднасць інструменту вельмі сумніўная, бо экспертыза ніколі не праводзілася. Аднак і зваротнае сцвярджаць дачасна, бо мясцовай зямлёй даўней валодалі вядомыя магнацкія роды Вялікага княства Літоўскага - Сапегі, Жабы. Апошнімі ў іх шэрагу значыцца род Плятэраў, графскі маёнтак якіх захаваўся да нашых дзён, а ў малітоўным доме цяпер і размяшчаецца мясцовы музей. Яго экспазіцыя фармавалася 25 гадоў таму з прадметаў побыту, дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і іншых рэчаў, сабраных з дапамогай мясцовых жыхароў. Цалкам верагодна, што і скрыпка патрапіла сюды менавіта ў той час, бо ніякіх іншых звестак аб ёй няма

Крыніца: "Радыё Рацыя"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.