У Горадні адкрыўся музэй гісторыі пажарнай службы
У Горадні адкрыўся музэй гісторыі пажарнай службы, які знаходзіцца ў гістарычнай забудове на вул. Замкавай. Разам зь ім для наведнікаў стала даступнай старая вежа, зь якой калісьці назіралі за пажарамі. Яе адрамантавалі толькі цяпер.

Пажарная вежа і дэпо, у якім месьціцца музэй
На адкрыцьцё прыехаў міністар надзвычайных сытуацыяў Энвер Барыеў.
Музэй гарадзенскай пажарнай службы адкрыўся ў самым старым дэпо, якое побач з каланчой, якая вядомая па старых паштоўках. Дарэчы, на ёй ёсьць памятная шыльда, напісана, што вежа зьяўляецца гісторыка-культурнай спадчынай, пабудавана ў ХІХ стагодзьдзі.
Пасьля мітынгу на фасадзе дэпо якраз пад каланчой адкрылі панно, прысьвечанае гісторыі пажарнай службы.
Жыве Беларусь
Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)