Плануецца адбудова гістарычнага цэнтру Бярэсця да 2019 года

Афіцыйная газета “Вячэрні Брэст” падае, што на пазачарговым пасяджанні аблсавета абмеркавалі канцэпцыю адбудовы гістарычнага цэнтра Брэста, знішчанага з загаду расійскага цара Мікалая І ў 30-ыя гады XIX ст.

Тады на месцы гістарычнага Берасця была ўзведзеная гіганцкая крэпасць, а сам горад перанесены за некалькі кіламетраў. На месцы крэпасці да разбурэння былі плошча Базыльянаў з уніяцкай царквою, Свята-Мікалаеўская царква (дзе ў 1596 г. была падпісана берасцейская царкоўная Ўнія), калегіум Езуітаў.

Крэпасць улады збіраюцца пакінуць, а горад адновяць у маштабах 1:5 на тэрыторыі Валынскага і Кобрынскага ўмацаванняў крэпасці, плошча якіх складае 48 гектараў. На тэрыторыі Валынскага ўмацавання знаходзіўся драўляны замак горада, комплекс кляштараў бернардынак і бернардынцаў.

Кляштар бернардынак - адзіны помнік старажытнага горада, які часткова захаваўся. Паводле архітэктара Міхаіла Гайдуковіча, самай складанай задачай стане адбудова сярэднявечнага каменна-драўлянага замка, з карчмой, водным млынам і броварам. На Кобрынскіх умацаваннях плануецца збудаваць комплекс народных рамёстваў “Горад майстроў”, Нацыянальны тэхнічны музей, музей абароны, гатэльны комплекс.

Старажытнае Бярэсце

Да Кобрынскай брамы будзе працягнута вуліца Гогаля, таксама на ўездзе плануецца паркінг, карэтны двор з пракатам коней і экіпажаў, база электрамабіляў і ровараў, а таксама стварэнне канатнай дарогі, якая будзе злучаць гістарычны комплекс з гарадскім паркам, чыгуначным вакзалам і цэнтрам сучаснага горада.

Грамадскі актывіст з незарэгістраванага аб’яднання “Стары горад” Ігар Бараноўскі сказаў у інтэрв’ю” “Еўрарадыё”:

“Спадзяюся, што гэтая ідэя, калі рэалізуецца, хоць мінімальна будзе адпавядаць гістарычнай рэчаіснасці. А не так, што змяшаюць ўсё да кучы -- і гістарычны сярэднявечны комплекс, і музей цягнікоў ці абароны. Каб потым раптоўна не выявілася, што сярэднявечныя будынкі былі з еўравокнамі”.

Крыніца: "ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ"

Дата публікацыі: 15.10.2008

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
6 студзеня 1892Нарадзіўся Адам Станкевіч

Беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст…

6 студзеня 1582Заключаны Ям-Запольскі мір

Мір, якім скончана Лівонская вайна…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць