Гістарычныя навіны

Праходзіць выстава "Зямля і космас Язэпа Драздовіча"

16.10.2008

Унікальная калекцыя археалагічных знаходак прадстаўлена на выставе "Зямля і космас Язэпа Драздовіча", прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака. Пра гэта паведаміў старэйшы навуковы супрацоўнік гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" Юрась Малыш на адкрыцці выставы ў Доме-музее I-га з'езда РСДПП.

Экспазіцыя прадстаўляе хрэстыматыйнаыя і малавядомыя творы Язэпа Драздовіча. Сярод іх калекцыя знакамітых дываноў "Трокскі замак", "Папугаі", "З замкам на возеры. Накцюрн". Прадстаўлены яго працы ў газеце "Наша Ніва", першым беларускім календары. У ліку цікавых экспанатаў і ўнікальнае пасведчанне, якое выдавалася маладым выкладчыкам, скончыўшым курсы беларусазнаўства. Язэп Драздовіч стаў вядомым таксама дзякуючы серыі партрэтаў беларускіх князёў.

Выстава "Зямля і космас Язэпа Драздовіча" будзе працаваць цягам месяца.

Крыніца: "БЕЛТА"

Каментары чытачоў
Няма каментароў. Ваш каментар будзе першы.

Вы можаце пакінуць свой каментар, уласную думку ці пытанне па выкладзенаму вышэй матэрыялу.