Зачыняюць музэй у Гальшанах

Філіял Нацыянальнага музэю ў Гальшанах празь месяц будзе зачынены. Праз аварыйны стан кляштару, дзе месьціцца экспазыцыя.

Кажа Часлава Акулевіч, загадчыца музэю:

"Загад ужо ёсьць. Будынак будзе закансэрваваны. Закалоцяць вокны, а мо і замуруюць. Будынак кляштару знаходзіцца ў аварыйным стане і існуе праўдзівая небясьпека, што ён абрынецца. А сродкаў рапараваць - гаворка ідзе пра мільёны даляраў - няма. Музэйны пэрсанал пойдзе на біржу працы".

Музэй у ГальшанахФранцішканскі кляштар, дзе месьціцца музэй, малой драбніцай не раўналетка знакамітаму Гальшанскаму замку. Кляштар заснаваны ў 1618 годзе, а замак - у 1610. Манастыр найперш вядомы сваім прывідам. Паводле легендаў будаўнікі кляштара, стомленыя пастаяннымі абваламі толькі што пабудаваных сьценаў, дзеля спраўнага завяршэньня працы прынесьлі ахвяру - замуравалі ў адну са сьценаў жанчыну. Стуль людзі шмат разоў бачылі здань у абліччы кабеты, што ходзіць па калідорах кляштару, а таксама чулі енкі ды дзіцячыя крыкі, якія далятаюць як бы ніадкуль. Ускосным доказам гэтай легенды служыць той факт, што калі ўжо ў нашыя часы рэстаўратары пры разборы лёхаў выпадкова пабурылі кавалак сьцяны, дык у нішы быў знойдзены шкілет.

Нацыянальны музэй зачыняе свае філіялы - засталіся толькі самыя знакамітыя: Мірскі замак, сядзіба Ваньковічаў і г.д. Мясцовыя ўлады, у сваю чаргу, можа, і зацікаўленыя ў аднаўленьне музэя, але ня маюць такіх калясальных сродкаў на рэстаўрацыю.

"Шкада - без паветру і руху наведнікаў кляштар рассыплецца яшчэ хутчэй, - дадае спадарыня Часлава, - але на маю думку выйсьце ёсьць - трэба ўключыць рэстаўрацыю кляштара ў інвэстыцыйны плян хаця б на 2010 год, або ўзьняць гэтае пытаньне перад парлямэнцкім сходам".

Кажуць, што кляштарныя муры трымаюцца дзякуючы злосьці замураванай жанчыны. Ці ўратуе адна тая злосьць?

Крыніца: "Наша Ніва"

Дата публікацыі: 16.10.2008

Жыве Беларусь

Гістарычны каляндар:
7 студзеня 1897Нарадзіўся Язэп Адамовіч

Беларускі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр (1924–1927)…

8 студзеня 1919Абвяшчэнне Менска сталіцай БССР

Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…

Увесь спіс падзей
Пошук па сайце: Эксклюзіў на сайце

Гісторыя - настаўніца жыцьця

Historia magistra vitae

(Марк Тулій)

Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць

(Напалеон Банапарт)

Раім наведаць