Мемарыял ахвярам нацызму будзе створаны ў Трасцянцы
Пад Мінскам на месцы аднаго з буйнейшых у свеце лагераў смерці “Трасцянец” будзе створаны мемарыял ахвяраў нацызму. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка. Цікава, што на дадзены момант ужо адхіленыя 14 праектаў мемарыяла.
Гісторык і сябра міжнароднага гісторыка-асветніцкага праваабарончага таварыства “Мемарыял” Ігар Кузняцоў сцвярджае, што на месцы “Трасцянца” павінен быць помнік ахвярам двух рэжымаў: камунізму і фашызму. Аднак за больш чым дванаццацігадовую гісторыю стварэння мемарыяла ніводнага падобнага праекту не было. Ігар Кузняцоў кажа:
“Прыкладна, чатыры гады таму быў аб’яўлены конкурс праектаў. У ім удзельнічалі абраныя беларускія архітэктары, той жа Левін, і нямецкія. І ніхто нічога не ведаў пра канцэпцыю гэтага мемарыяла. Потым высветлілася, што ў гэтай канцэпцыі адсутнічае тэма перадваенных рэпрэсій, расстрэлаў НКУС у “Трасцянцы”. Атрымалася, што архітэктарам прапаноўвалася стварыць мемарыял толькі ахвярам фашызму”.
Лагічна было б, каб кіраўнік дзяржавы адхіліў згаданыя праекты якраз па гэтай прычыне - адсутнасці ідэі ахвяраў двух рэжымаў. Аднак Ігар Кузняцоў сумняваецца ў гэтым і лічыць, што прычына ў іншым. А мемарыял напэўна будзе прысвечаны толькі загінулым ад рук нацыстаў.
Жыве Беларусь
Менск (Мінск) — сталіца Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласці і Менскага раёну. Горад зьяўляецца палітычным, эканамічным, сацыяльным, транспартным, культурным і навуковым цэнтрам рэспублікі.…
Гісторыя - настаўніца жыцьця
Historia magistra vitae
(Марк Тулій)
Што ёсць гісторыя, як не байка, у якую дамовіліся паверыць
(Напалеон Банапарт)